Вялікая народная скупшчына
Вялікая народная скупшчына сербскага народа ў Чарнагорыі, або Падгорыцкая скупшчына (сербск.: Velika narodna skupština srpskog naroda u Crnoј Gori, Podgorička skupština) — збор народных прадстаўнікоў Чарнагорыі, якое адбылося ў горадзе Падгорыцы ў лістападзе 1918 года і прыняло рашэнне аб аб'яднанні з Каралеўствам Сербія.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гістарычныя ўмовы
[правіць | правіць зыходнік]У 1918 годзе прыхільнікі захавання дынастыі Негашаў у чарнагорскай Народнай скупшчыне ўтваралі меншасць. Тым часам кароль Нікола I, які ўцёк падчас Першай сусветнай вайны з краіны, заявіў пра намер вярнуцца ў Чарнагорыю. Пры гэтым, Сербія, маючы намер стварыць адзіную югаславянскую дзяржаву, выступала супраць аднаўлення чарнагорскай дзяржавы. У гэтым Сербію падтрымлівала Францыя, якая з дапамогай ваенных крэдытаў да канца вайны паставіла эканоміку Сербіі пад свой кантроль. Англія і ЗША былі супраць стварэння адзінай югаславянскай дзяржавы пад эгідай Францыі, таму іх задавольваў стары парадак на Балканах. Суседняя Італія была зацікаўлена ў захаванні незалежнай Чарнагорыі, у той час у Італіі меліся планы па захопе Котарскага заліва. Ва ўмовах наступу італьянскіх акупацыйных войскаў на Балканы, 24 лістапада 1918 года Народнае веча ў Заграбе прыняло рашэнне аб аб'яднанні Дзяржавы славенцаў, харватаў і сербаў з Сербіяй і Чарнагорыяй[1].
Вялікая народная скупшчына
[правіць | правіць зыходнік]C 6 па 19 лістапада 1918 года ў раёнах Чарнагорыі не паводле выбарчага заканадаўства даваеннай Чарнагорыі і Сербіі прайшлі выбары ў Народную скупшчыну Чарнагорыі. 11 лістапада, як і планавалася, у Падгорыцы адбылося першае пасяджэнне Народнай скупшчыны, якая складалася з 165 прадстаўнікоў. У першыя два дні тайным галасаваннем было выбрана кіраўніцтва скупшчыны, уключаючы яе старшыню. На пасяджэнні 13 лістапада скупшчына прыняла рашэнне з чатырох пунктаў: у тым ліку аб звяржэнні караля Ніколы і яго дынастыі, і аб'яднанні Чарнагорыі і Сербіі ў адзіную дзяржаву пад уладай сербскай дынастыі Карагеоргіевічаў[2].
26 лістапада 1918 года і Народная скупшчына Чарнагорыі прыняла рашэнне аб аб'яднанні з Сербіяй. Пасля таго, як 25 лістапада Народная скупшчына Ваяводзіны прыняла рашэнне аб далучэнні, 1 снежня 1918 года было створана Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Бромлей, Ю. В. и др. История Югославии. — М.: Издательство АН СССР, 1963. — Т. 2. — С. 33, 34.
- ↑ Unification of Montenegro and Serbia in 1918 . // njegos.org. Праверана 2015-5-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рашэнне Вялікай народнай скупшчыны ад 28 лістапада 1918 года На Вікіцытатніку (серб.)
- Рашэнне Вялікай народнай скупшчыны ад 13 лістапада 1918 года (серб.)